Выставки

Гульня ў класікі, або адмова ад строгай геаметрыі

20 мая | 19:00

Минск, ул. Ленина, 20

Справки: 

Вход: 5 руб.

3

Гульня ў класікі, або адмова ад строгай геаметрыі

20 мая з 19.00 да 00.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца акцыя «Ноч музеяў-2017». У гэтым годзе стварыць асаблівую атмасферу вакол твораў мастацтва арганізатарам дапаможа раман аргентынскага постмадэрніста Хуліа Картасара «Гульня ў класікі». Назва кнігі была ўзята ў якасці тэмы мерапрыемства «Гульня ў класікі, або адмова ад строгай геаметрыі».

Картасар ажыццявіў у рамане незвычайную ідэю: чытач можа сам выбіраць паслядоўнасць раздзелаў ці па аднаму з ланцужкоў, прапанаваных аўтарам, альбо па сваім меркаванні. Паводле задумы куратараў, госці змогуць самі выбраць схему наведвання музея, падобна выбару свайго шляху пры чытанні «Гульні ў класікі».

1-ы ШЛЯХ

Удумлівы агляд пастаяннай экспазіцыі і часовых выстаў, не звяртаючы ўвагу на тое, што адбываецца. Можна будзе пазнаёміцца з наступнымі выставамі: Беларускае мастацтва XII–XX стст., Рускае мастацтва XVIII – пачатку XX ст., Мастацтва Еўропы XVI–XX стст., Мастацтва краін Усходу XIV–XX стст., выстава гравюр Рэмбранта Харменса ван Рэйна

Увага: падчас акцыі «Ноч музеяў» уваход на выставу гравюр Рэмбранта будзе ажыццяўляцца па асобным білеце (10 руб. – для дарослых, 5 руб. – для школьникаў ), выстава мастака-прымітывіста Сяргея Каваля «Забытыя казкі», выстава абстрактнага жывапісу Анатоля Кузняцова «Аб зямлі і небе», выстава армянскага мастака Фараона Мерзаяна.

2-і ШЛЯХ

Удзел гасцей акцыі толькі ў інтэрактыўных мерапрыемствах. «Начны лекторый» – цыкл кароткіх лекцый у стылі TED ад лепшых лектараў музея і горада. «Карціны адыходзяць да сну» – толькі падчас Ночы музеяў наведвальнікі змогуць пагуляць па абсалютна цёмных залах рускага мастацтва з ліхтаром у руках (для гэтага нашым гасцям трэба будзе пры сабе мець ліхтарык). «Уласны маршрут» – літаратурная прагулка-квэст па экспазіцыі музея. «Пышных жанчын малюе ўпарта Пітэр Паўль Рубенс з Фламандскай зборнай» – мастацкі футбол у Мастацкім. «Сляпы буккросінг пад наглядам Ф. Скарыны» – абмен кнігамі ў музеі (гасцям трэба захапіць з дому кнігу для абмену). «Гульня ў бісер» – вандроўная музычная кропка: сучасныя акадэмічныя кампазітары створаць музычны фон у залах музея. У складзе – скрыпка, флейта, віяланчэль і самыя дзіўныя ўдарныя, ад марымбы да шаманскіх бубнаў.

Наведвальнікі змогуць прыняць удзел і ў творчых мерапрыемствах: «Мультымедыйнае маляванне», «Абстрактнае маляванне», «Размалёўкі 16+», «Кусудама», гульні «Мэмары», «А ці вернік, а ці не?»

3-і ШЛЯХ

Разумнае сумяшчэнне першага і другога.

Фото: 

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи