Адметныя: як ператварыць мару пра беларускія шляхетныя прадукты ў паспяховы бізнес “Каралі”

07.05.2015
Человечество   Тема  
 
33
Рубрика Адметныя

Адметныя: як ператварыць мару пра беларускія шляхетныя прадукты ў паспяховы бізнес “Каралі”

Шляхетныя вырабы
У рубрыцы “Адметныя” мы распавядаем пра тых, хто не пабаяўся стварыць свой бізнес і дасягнуў поспеху. Сёння ў нас гісторыя ўжо даволі вядомага брэнда “Каралі”, іх мыла і парцаляну ручной вытворчасці ведае любы прыстойны мінчук. 
0

У рубрыцы “Адметныя” мы распавядаем пра тых, хто не пабаяўся стварыць свой бізнес і дасягнуў поспеху. Сёння ў нас гісторыя ўжо даволі вядомага брэнда “Каралі”, іх мыла і парцаляну ручной вытворчасці ведае любы прыстойны мінчук. 

Серж Наўродскі (на фота злева) і Сяржук Семянюк сустракаюць нас у невялікім офісе “Караляў” з фарбаванымі ў ружовы сценамі.

– Канешне, мы фарбавалі іх самі,  усміхаецца Серж.

Па ўсім офісе стаяць рознакаляровыя каробачкі з мылам, а таксама белая парцаляна – гэта асноўныя прадукты, якімі зараз займаюцца “Каралі”. Назва кампаніі чытаецца з націскам на другі склад:

– Нічога каралеўскага ў гэтай назве няма, каралі – гэта ожерелье, калі перакладаць. Нашы партнёры заўсёды кажуць, што дзякуючы нам вывучылі два новыя беларускія словы – “каралі і “парцаляна. А так сутнасць назвы ў тым, каб яе лёгка было пісаць лацінкай і кірыліцай. Каб было лаканічна і, галоўнае, каб яна адлюстроўвала нашу беларускасць.

Назвы, упакоўкі і пахі мыла таксама цесна звязаны са знакавымі з’явамі беларускай культуры: чорнае мыла “Панна Нясвіжа, светлае – “Віленскае барока, зялёнае са свежым пахам – “Папараць – усяго восем гатункаў. Калекцый парцаляны пакуль што дзве, але і яны таксама распавядаюць пра Беларусь: адна з калекцый прысвечана зброі ВКЛ, другая – традыцыйным выцінанкам.

“А ЗАРАЗ УЖО І НЕ СЫДЗЕШ, НАПЭЎНА” 

Ідэя Караляў, якімі зараз займаюцца Серж і Сяржук, прыйшла да Сержа і яго жонкі яшчэ ў 2011 годзе. Іх марай было стварэнне беларускай кампаніі, якая б выпускала якасны беларускі тавар:

– У нас не было ідэі выпускаць мыла, мы не марылі быць менавіта мылаварамі. Мы хацелі зрабіць беларускі тавар – прыгожа і якасна. І шукалі тое, што можна зрабіць даволі лёгка і што не патрабуе значных інвестыцый.

Так Каралі пачалі рабіць мыла, якое ў тыя часы рамеснікі амаль не рабілі, а потым з'явіліся і дзве калекцыі парцаляны. Цяпер кампанія расце і сталее, а Серж з Сержуком мараць пра тое, каб аднойчы Каралі сталі месцам, куды б людзі вельмі хацелі ўладкавацца на працу.

Пакуль жа асноўная работа па развіцці ляжыць на плячах хлопцаў. Да апошняга часу Сержука Семянюка выдатна ведалі у грамадскім сектары, адкуль яго неаднойчы клікалі працаваць у Каралі, а ён неаднойчы адмаўляўся:

– Але ўсё роўна атрымалася, што я так захапіўся ідэяй Караляў, для мяне асабіста блізкай, што тут і застаўся. А зараз ужо і не сыдзеш, напэўна, – усміхаецца ён. – Гэта тое месца, дзе і творчасць, і праца, і задавальненне.

Сяржук адказвае за ўсе аперацыйныя дзеянні ў кампаніі: трымае ў галаве і кантралюе ўвесь працэс ад вытворчасці да камунікацыі з крамамі. Ён прызнаецца, што Каралі займаюць 100% часу, і на тое, як працаваць з фіксаваным графікам з 9 да 18, ён ужо даўно забыўся:

– Калі трэба хутка ноччу штосьці зрабіць, то ўсё проста – сядаеш і робіш. Бо калі не ты, то хто.

Серж – эканаміст па адукацыі і займаецца стратэгіяй развіцця кампаніі, а таксама адказвае за фінансавы аспект. Акрамя Караляў ён працягвае займацца навуковымі даследаваннямі ў галіне эканомікі:

– Даводзіцца быць многастаночнікам. Каралі, на жаль, пакуль не прыносяць столькі, колькі б хацелася, і таму я яшчэ і навуковец: займаюся эканамічнымі даследаваннямі. Ды, відаць, я занадта творчы чалавек, каб быць на 100% эканамістам і навукоўцам, хаця навука – гэта таксама творчасць. Але мне патрэбны Каралі, бо гэта дае магчымасць ствараць каштоўнае для сябе і іншых.

НАБУДУЦЬ НЕ НАШ КУБАЧАК, А КІТАЙСКІ

Гісторыя кампаніі налічвае ўжо 4 гады, і за гэты час Каралі прайшлі асаблівы шлях. За першы год каманда людзей, якія потым адышлі ад справаў, стварыла ідэю – лагатып, назву, а таксама атрымала сертыфікацыю. Па словах Сержа, атрыманне ўсіх сертыфікатаў заняло амаль год: працэдура вельмі складаная і ўключае ў сябе збор дакументаў, аналізы і розныя інстанцыі. Цяпер, калі працэс ужо падрабязна вядомы, сертыфікацыя займае каля трох тыдняў, але на той момант было цяжка.

Потым Каралі сталі распрацоўваць новы прадукт – парцаляну. Атрымалася наладзіць вытворчасць досыць танна, хаця, увогуле, парцаляна ручнога вырабу – вельмі дарагое задавальненне. Серж прызнаецца, што парцалянай на беларускім рынку займацца цяжэй, чым мылам:

– Калі ў краме стаіць адзін кітайскі набор парцаляны за 100 000 руб., побач вельмі дарагі Villeroy & Boch, а паміж імі наша парцаляна (сподачак з кубкам каштуе каля 400 000 руб.), то часцей за ўсё абраны будзе кітайскі кубачак, бо ён роўны, прыгожы, абліты фарбамі – канечне, не ручная праца і іншая якасць гліны, але затое танны. Нашу парцаляну мы не каляруем, і калі вы да яе дакранецеся, то заўважыце, што яна не заўжды роўная – бачна, што яе выраблялі рукамі. Наша ідэя ў тым, каб яе можна было перадаваць з пакалення ў пакаленне. У маёй сям’і ёсць такі набор, і я лічу, што гэта вельмі добрая ідэя.

У КРЫЗІС: І ПЕРСАНАЛ У ВЁСЦЫ НЕ ТАКІ КАПРЫЗНЫ, ЯК У МІНСКУ 

Да крызісу кампанія пачала рыхтавацца загадзя – відаць, дапамагла эканамічная адукацыя Сержа. Яны распачалі рэарганізацыю, перайшлі ў форму таварыства і перанеслі вытворчасць з Мінска ў Валожынскі раён:

– Зараз мы хочам наймаць людзей або з райцэнтра, або з вёскі – так танней. І персанал там не такі капрызны, як у Мінску. Але пакуль у нас кароткая практыка, яшчэ не пацверджаная вопытам.

Галоўнае, што зараз цікавіць Каралі, – распрацоўка новых галін развіцця, таму кампанія шукае інвестараў, якія гатовы да іх далучыцца. Першая такая галіна – таннае мыла для гіпермаркетаў. Пакуль што мыла Каралі – гэта люксавы прадукт, які прадаецца ў краме Кравт і каштуе 90 000  100 000 руб., а ў планах стварэнне мыла добрай якасці ў прыгожай упакоўцы, але па цане 20 000  25 000 руб. Сертыфікаты ўжо атрыманы, і хлопцы спадзяюцца, што іх масавае мыла хутка будзе прадавацца ў Кароне і Гіпа.

Яшчэ адзін напрамак развіцця – мыла для гатэляў:

– Зараз ёсць два віды мыла, якія набываюць гатэлі,  распавядае Серж. – Гэта альбо самае таннае кітайскае ці ўкраінскае мыла, вельмі, ну, рэальна вельмі кепскай якасці: яно сушыць скуру, яго наогул не трэба ў рукі браць. І другая катэгорыя – імпартаванае мыла з Італіі, Францыі ці Англіі. Наша ідэя ў тым, каб дапамагчы гатэлям песціць сваіх гасцей мылам ручной вытворчасці. І ў нас ужо ёсць першыя кліенты, пастаўкі і фідбэкі. А гэта галоўнае, бо цяпер зразумела, што рабіць далей.

Да ўсяго, Каралі прасоўваюць свае прадукты на экспарт – у Маскву, напрыклад, дзе мыла прадаецца ў арыгінальнай упакоўцы з беларускімі назвамі. А ў мінскіх гатэлях стаяць маленькія спробнікі, каб замежныя госці маглі прывезці мыла ў якасці беларускага сувеніра.

– Мы абсалютна перакананы ў тым, што мыла Каралі не саступае па якасці добраму французскаму ці італьянскаму, – упэўнена кажа Серж. – Да таго ж такое мыла – добры падарунак-напамін пра Беларусь. Бо кожны пах, колер, ідэя дызайну – пра нейкую адметную з’яву беларускай культуры.

Мы развітваемся з Сержукамі і выходзім з іх утульнага офіса. Падаецца, што нават у калідоры стаіць лёгкі і прыемны пах мыла: здаецца, так пахне Папараць.

Парадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фота: buy-forum.ru.

ТАА «ЭС ЭМ ДЖЫ», УНП 190247301

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
07.05.2015
Человечество   Тема  
 
33
0
КОММЕНТАРИИ
Ипполит 08-05-2015, 08:50
+14 26 12
Все как обычно, через ж. Пошел я на их сайт посмотреть где купить. Фарфор только онлайн, мыло в магазинах можно, а лучше бы наоборот - посмотреть как сделано, размер и т.д. Ладно, выбрал пять видов мыла, пошел в фарфор. Ну с навигацией беда, это понятно, но блин, заказать фарфор только по телефону, серьезно?
ОТВЕТИТЬ
Сяржук 08-05-2015, 11:50
+6 20 14
Да, сур'ёзна. Парцаляна - тавар штучны, попыт на яго перавышае нашыя магчымасьці вытворчасьці. Робім пад замову. Можам дадаць Вас у спіс чаканьня.
ОТВЕТИТЬ
Магомед 08-05-2015, 14:33
+8 18 10
в список ожидания чего ? потрогать, покрутить, оценить ? ваши возможности это не ок, но вы правда думайте что людям вот этих картинок достаточно чтобы оценить и прийти к выводу нужна ему эта вещь или нет ? я думаю вы сами знаете ответ.
аденда это конечно дорого, печально.
ОТВЕТИТЬ
Сяржук 08-05-2015, 17:49
+16 22 6
Decor8 і Галерэя Ў. Там можна глянуць. Бываюць не ўсе элементы, але стараемся падвозіць пры наяўнасьці. І мы спадзяемся, што калі-небудзь адчынім краму з ўсёй нашай прадукцыяй.
ОТВЕТИТЬ
Ипполит 08-05-2015, 22:45
+3 12 9
Ну теперь у вас не должно быть вопросов почему не покупают ваше, а китайское и вилерой - покупают. Просто потому что оно есть, а вашего нет.
ОТВЕТИТЬ
Прыходзьце ў Краму Ў, можаце там мацаць усе колькі заўгодна (:
ОТВЕТИТЬ
Repository 08-05-2015, 09:04
+70 75 5
Спасибо, CityDog, за вашу статью. Вы делаете хорошую рекламу белорусским производителям. Если раньше я в Кравте не обращала внимание на стенд с мылом, то теперь обязательно присмотрюсь. Мне приятно делать осознанный выбор в пользу белорусского производства, это словно лично мне позволяет как-то помочь развивающемуся чужому труду, вселить уверенность.
Теперь, благодаря вам, я знаю местного- своего - производителя. И именно доступная реклама и благожелательность подачи информации помогли в этом.

У мыла вдумчивые названия и достойная упаковка, это будет хороший подарок гостям из-за рубежа. Я уже мысленно перебираю кому можно будет его вручить :)

Если этот комментарий читают создатели бренда, то хочу вам тоже сказать спасибо. Пусть вам сопуствует удача, вдохновение и труд ваш воздается по вашим усилиям. Спасибо, что трудитесь не в самой простой сфере товаров, спасибо, что верите в себя и в своего покупателя. Пожалуйста, продолжайте работать, я верю, что индивидуальные идеи и творчество развивают общество и отличают друг от друга. Удачи вам! И спасибо за такие названия мыла!
ОТВЕТИТЬ
Сяржук 08-05-2015, 11:52
+29 33 4
Дзякуй і Вам. Працуем для Вас і натхняемся Беларусьсю. Абяцаем новыя гатункі і бездакорную якасьць.
ОТВЕТИТЬ
ava
Каралі, Карл!
ОТВЕТИТЬ
Интересно, почему именно фарфор, такой нетипичный для Беларуси материал? Насколько я знаю, в Беларуси нет месторождений белых глин. Если ставится такой национальный акцент, почему бы не сделать все из того, что есть на нашей земле (даже, скорее, В нашей земле)? Если делать то же самое тем же литьем, только из красного шликера, получится тоже легкие, тоже красивые, но более аутентичные вещи. Как керамист вам говорю :)
А в целом все очень выдержанно и на уровне, смотреть приятно, нюхать мыло тоже.
ОТВЕТИТЬ
в том числе производство Вашей керамики из красной глины снизило бы ее цену, и сделало бы более доступной для широкого круга покупателей. Если правильно подобрать температуру обжига, можно было бы добиться наиболее подходящего цвета черепка (от темно-оранжевого до светло-желтого) и также оставить неокрашенным, что тоже снизило бы цену.
ОТВЕТИТЬ
Сяржук 08-05-2015, 11:55
+17 21 4
Парцаляна хутчэй з-за колера. Белы, шляхетны. Хаця і не выключаем іншых прадуктаў і іншых матэрыялаў. Можа Вы хацелі б з намі супрацоўнічаць? Можам абмеркаваць, зьвяжыцеся з намі праз e-mail: [email protected]
ОТВЕТИТЬ
Обязательно свяжусь с Вами после выходных. Спасибо!
ОТВЕТИТЬ
Екатерина 08-05-2015, 12:16
-43 8 51
Упаковка не оч стильная, ожидала большего, на французский и итальянский уровень не тянет.
И вообще непонятно почему мыло с химическими ингредиентами может столько стоить? Чисто потому что они так решили? Маркетинг?)))
ОТВЕТИТЬ
Сяржук 08-05-2015, 12:26
+22 26 4
Екатеріна, ну калі ваду лічыць хімічным інгрыдыентам, то да ;) І як для канкурэнтаў, то каментарый можна і пацікавей прыдумаць.
ОТВЕТИТЬ
>>іх мыла і парцаляну ручной вытворчасці ведае любы прыстойны мінчук.
Напомнило:"Ты не лох? Отправь СМС с текстом "НЕ ЛОХ" на номер 4242! И чем больше СМС ты отправишь, тем больше ты не лох!"
ОТВЕТИТЬ
Правдоруб 08-05-2015, 13:05
+35 43 8
"Сёння ў нас гісторыя ўжо даволі вядомага брэнда “Каралі”, іх мыла і парцаляну ручной вытворчасці ведае любы прыстойны мінчук."

Сколько читателей и минчан в принципе смешали с грязью одной фразой? :))
ОТВЕТИТЬ
В целом - здорово. Идея отличная.
Только зачем слово лакшери? Правда, оно такое уже затасканное и вызывает совсем не приятные ассоциации(
ОТВЕТИТЬ
ГОСТь 08-05-2015, 13:40
+20 22 2
я тоже согласна по поводу лакшери. Лучше не употреблять это слово, а сделать такую упаковку, которая на расстоянии будет кричать потенциальному покупателю, что это люксовый, крутой товар )))
ОТВЕТИТЬ
только почему-то незаслуженно не упомянули автора шляхетного фарфора, художник не заслуживает, чтобы его имя упоминалось в прессе? или фарфор отливает заводской цех по эскизам владельцев бизнеса? а по поводу красной глины и ее использования в качестве мыльниц без покрытия глазурью: очень странно слышать такое от керамиста, попробуйте сами такое использовать, прежде чем советовать свои услуги!
ОТВЕТИТЬ
я не говорила не покрывать глазурью. я говорила не окрашивать. это разные вещи. можно же покрыть бесцветной.
ОТВЕТИТЬ
ava
Павага хлопцам!
ОТВЕТИТЬ
Мнение 08-05-2015, 18:32
+12 15 3
"іх мыла і парцаляну ручной вытворчасці ведае любы прыстойны мінчук."
Ну это вы конечно уже лишнего взяли. А парням удачи, молодцы!
ОТВЕТИТЬ
чайный сервиз в символике ВКЛ??? are you serious, guys?
всем, кто знает, что такое ВКЛ и с чем его едят, известно и то, что чай в ВКЛ особо не пили - этот напиток пришел на наши земли вместе с российской оккупацией, до этого пили преимущественно кофе
ни и пиво, натурально
кстати, почему не предлагать в этой серии - вместо чайников - пивные кружки? помимо того, что за красивую пивную кружку (даже просто на полку поставить) гораздо приятней отдать лишние деньги, так еще и кружка из фрфора или фаянса имеет перед традиционной стеклянной немаловажное культурное преимущество: из неё удобней пить зимой подогретое пиво со специями - напиток подлинно патриотический, не чета тому оккупационному чаю, на который уповаете вы
ОТВЕТИТЬ
Сяргей 08-05-2015, 23:30
+20 21 1
Дзякуй рэдакцыі за цікавы артыкул на мове
ОТВЕТИТЬ
ava
Класс, молодцы ребята. Приятно смотреть, как наша маленькая страна с каждым годом развивается и появляется все больше и больше интересных проектов) Удачи вам!
ОТВЕТИТЬ
Андрей 09-05-2015, 19:35
+18 27 9
Ребята, вы, правда, считаете, что 100 тыс руб (!!!) за кусок мыла - это честная адекватная цена на мыло ? Очень интересно - сколько кусков мыла по 100 тыс руб продается в месяц ? Кто его себе может позволить при такой цене ? Разве что 4-5-звездные отели... И почему 100 тыс руб ? Давайте уже сразу 1 миллион руб что ли, как флакончик туалетной воды - а что ?
ОТВЕТИТЬ
шоколадка 11-05-2015, 09:49
+8 11 3
Андрей, Вы заходили когда-нибудь в Stenders и подобные магазины с косметикой ручной работы? Вы там цены видели?
ОТВЕТИТЬ
кусок Stenders стоит ~2,5 Евро (в Литве или Латвии). Это и при нынешнем курсе в два раза меньше, чем 100тыс Быр
ОТВЕТИТЬ
ситидог, никогда не пишите, что что-то "ведае любы прыстойны мінчук". вот я не знала об этих каралях и за
это вы только что меня назвали непрыстойным мінчуком.
ОТВЕТИТЬ
интересно, как оформлен их бизнес.
они ип?
ОТВЕТИТЬ
"Мне марылі быць менавіта мылаварамі. Мы хацелі зрабіць беларускі тавар – прыгожа і якасна." Павага хлопцам! Мода спачатку не вельмi танна, але приемна што якасна i зроблена у Беларусi.
ОТВЕТИТЬ
дубіна 16-10-2015, 22:40
0 3 3
класны канцэпт!
на сайце фота з мылам "цуд на Каляды", здаецца, не ў фокусе
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY