Якім мог быць інстаграм Францішка Скарыны

08.07.2017
History  
 
6

Якім мог быць інстаграм Францішка Скарыны

Ну, за 500!
Францішак Скарына падарожнічаў не менш за сучаснага маладзёна. Ураджэнец Полацка, ён аб'ехаў палову Еўропы: ад Венeцыі да Масквы праз Польшчу, Данію і Чэхію. У Познані ён адседзеў у астрогу, а з Саксоніі ад яго ўцякаў Марцін Лютэр. вырашыла, што Скарына абавязкова карыстаўся б сацсеткамі, і для яго інстаграм.
0

Францішак Скарына падарожнічаў не менш за сучаснага маладзёна. Ураджэнец Полацка, ён аб'ехаў палову Еўропы: ад Венeцыі да Масквы праз Польшчу, Данію і Чэхію. У Познані ён адседзеў у астрогу, а з Саксоніі ад яго ўцякаў Марцін Лютэр. вырашыла, што Скарына абавязкова карыстаўся б сацсеткамі, і для яго інстаграм.

Звестак пра дату нараджэння Скарыны не захавалася. Лічыцца, што ён нарадзіўся паміж сярэдзінай 1480-х і сярэдзінай 1490-х. Ягоны бацька Лукаш Скарына меў у Полацку ўласную зямлю, быў гандляром. Старэйшы сын Іван і малодшы Францішак дапамагалі яму ў сямейным бізнесе. А заробленыя грошы Францішак мог выкарыстоўваць на вучобу за мяжой і кнігадрукаванне.

Гісторыкі схіляюцца да думкі, што Францішак Скарына мусіў вучыцца ў Вільні на пачатку 1500-х гадоў. Тут ён вывучыў лацінскую мову, неабходную для ўніверсітэцкай адукацыі. Перад паступленнем у Кракаўскі ўніверсітэт ён мог вучыцца ў школе пры біскупскай кафедры.

Скарына атрымаў універсальную адукацыю ў Кракаве, дзе ён вучыўся з 1504 па 1506 гады. На аддзяленні свабодных навук ён вывучаў граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію і музыку. У 1504–1505 навучальным годзе ў Кракаў паступіў 291 студэнт. Праз два гады толькі 60 з іх атрымалі вучоную ступень. У тым ліку Скарына. Верагодна, ён працягнуў вучобу ў Кракаве, здаў магістэрскі іспыт і атрымаў ступень доктара.

У 1509 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт І Стары адправіў дэлегацыю ў дацкае каралеўства, каб заключыць дамову аб сяброўстве. Мяркуецца, што ў складзе літвінскіх дыпламатаў мог быць і Францішак Скарына. А сваю службу пры двары караля Даніі палачанін мог сумяшчаць з вучобай ва ўніверсітэце Капенгагена. У той жа час існуе версія, што пад “Дацыяй” (Datia) магла мецца на ўвазе Трансільванія.

Да канца XIX стагоддзя Падуя ўваходзіла ў Венецыянскую рэспубліку. Ад Венецыі да Падуі – 40 км. Прафесар венецыянскага ўніверсітэта Ка Фоскары Аляксандр Навумаў расказваў “Свабодзе”, што, верагодна, Скарына наведваў і Венецыю. Тут ён мог сустрэць сербскага першадрукара Бажыдара Вукавіча. На пачатку XVI ст. у Венецыі адбывалася культурная рэвалюцыя, працавала больш за 700 друкарняў. Акурат тут Скарына мог натхніцца на будучую справу жыцця.

Увосень 1512 года Скарына атрымаў допуск да іспытаў ва ўніверсітэце Падуі. Цягам двух дзён ён абараніў свае навуковыя тэзісы. 9 лістапада ў біскупскім палацы яго абвясцілі доктарам медыцыны. На выяве з пражскіх выданняў Скарына выяўлены якраз у доктарскай мантыі і берэце, якія яму ўручылі ў Падуі. А ў самім універсітэце ў 1940-я гады з'явіўся партрэт Францішка Скарыны як аднаго з выбітных выпускнікоў.

Лічыцца, што Скарына прыехаў у Прагу не пазней за 1516 год. Ён сам пераклаў на “рускую” мову (старабеларускую. – Рэд.) і выдаў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі. Першую кнігу Скарына надрукаваў у 1517 годзе. Да кожнай ён напісаў прадмову, дзе расказваў пра гісторыю яе стварэння і разважаў пра змест. Фінансава яму дапамагалі віленскія мецэнаты Якуб Бабіч і Багдан Онькаў. Агульны аб’ём усіх пражскіх выданняў – 1200 аркушаў.

Пасля трох гадоў актыўнай друкарскай дзейнасці ў Празе каля 1520 года Скарына пераязджае ў Вільню. У доме віленскага бургамістра Якуба Бабіча, свайго мецэната, ён заснаваў першую ў ВКЛ друкарню. Там былі выдадзены 23 часткі “Малой падарожнай кніжыцы” і “Апостал”. Ён служыў сакратаром у віленскага біскупа Яна, вёў медыцынскую практыку. У гэты ж час ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага радцы Юрыя Адверніка.

На пачатку XVI стагоддзя ва ўніверсітэце саксонскага горада Вітэнберга выкладаў багаслоў Марцін Лютэр. У гістарычных крыніцах захаваліся звесткі, як у 1525 годзе да Лютэра прыехаў “Францыск-паляк”. Ён уразіў Лютэра ведамі і манерамі. Але потым немец узгадаў прароцтва, што яму варта асцерагацца паляка Францыска. І ўцёк з Вітэнберга. Лічыцца, што тым палякам мог быць якраз Скарына.

У гістарычных дакументах захаваліся сведчанні пра выдаўца “рускіх кніг”, які прыязджаў у Маскву ў канцы 1520-х – пачатку 1530-х гадоў. Але ягоныя кнігі там спалілі, бо яны былі надрукаваны ў месцах, “падданых рымскай царкве”. Акрамя Скарыны, у той час ніхто не выдаваў “рускія кнігі”. Мяркуецца, што ў Маскве Скарына збіраўся наладзіць кнігадрукаванне для праваслаўных жыхароў Масковіі.

У гэтыя часы многія еўрапейскія краіны цярпелі ад так званай англійскай гарачкі. Дакацілася яна і да Прусіі. Лічыцца, што Скарыну ў 1530 годзе запрасілі ў Кёнігсберг менавіта як дасведчанага лекара. Дакладна вядома, што герцаг прылічыў Скарыну да кола сваіх падданых. Аднак па вяртанні ў ВКЛ Скарына патаемна вывез з Кёнігсберга друкара і медыка, чым раз'юшыў герцага.

Калі ягоны старэйшы брат Іван памёр у Познані ў 1529 годзе, Скарына паехаў у Польшчу па спадчыну. Суды цягнуліся некалькі гадоў. А ў 1532 годзе па пазове крэдытораў Скарыну арыштавалі і змясцілі ў пазнанскі астрог. І, хоць ягоны пляменнік Раман расплаціўся за даўгі, Францішка вызвалілі толькі пасля ўмяшання караля Жыгімонта.

Да 1530-х гадоў памерлі ўсе Скарынавы мецэнаты з Вільні. У пажары 1530 года згарэў дом ягонай жонкі Маргарыты, а сама яна памерла падчас эпідэміі ў 1531 годзе. Мала што трымала Скарыну ў Вялікім княстве, і ён пераехаў на службу да каралеўскага двара Чэхіі. Францішак працаваў у новым батанічным садзе ў Градчанах і пражыў у Празе з 1530-х да канца жыцця – да 1552 года.

*Пры падрыхтоўцы тэксту выкарыстоўвалася кніга Алеся Сушы “Францішак Скарына – чалавек сьвету” (Мінск, 2016)


   Ілюстрацыі: .

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
08.07.2017
History  
 
6
0
КОММЕНТАРИИ
Сонечка Мармеладова 08-07-2017, 20:23
+25 27 2
отличные))) где-то даже смеялась)) спасибо!
ОТВЕТИТЬ
Сонечка Мармеладова 08-07-2017, 20:25
+6 6 0
Ситидруг, спасибо за капчу!) мурашки удовольствия пробежали по телу при отправке коммента))
ОТВЕТИТЬ
интелехтуал 08-07-2017, 22:14
-22 8 30
На мой асабісты погляд гэта самыя сапраўдныя здзекі - і з самога Скарыны, і з яго спадчыны.
ОТВЕТИТЬ
другадрукар 12-07-2017, 10:31
+1 1 0
У вас нешта з гумарам.
ОТВЕТИТЬ
Анжела 09-07-2017, 10:21
+8 10 2
крутейший инста!
ОТВЕТИТЬ
ava
Эдакий смех сквозь слёзы. Этот ваш инстаграм с его хэштэгами вызывает только раздражение. Типа "что если бы Скарына был туповатым хипстером"
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY