Зачем витебские активисты гуляли по улицам полностью голыми. Отрывки из книги о сексуальной культуре белорусов

01.08.2017
History  
 
4
Рубрика Премьеры

Зачем витебские активисты гуляли по улицам полностью голыми. Отрывки из книги о сексуальной культуре белорусов

Познавательно
На этой неделе в «Академкниге» появилась книга Александра Гужаловского «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.». Как наши предки относились к сексу и к сексуальной распущенности – читайте отрывки из работы историка.
0

На этой неделе в «Академкниге» появилась книга Александра Гужаловского «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 19171929 гг.». Как наши предки относились к сексу и к сексуальной распущенности  читайте отрывки из работы историка.


БРАТ КарАлЯ Рэчы Паспалітай вазіў з сабой голую актрысу

Інстытут шляхецкай сям’і, які былі закліканы абараняць статуты, моцна паслабеў у сувязі з сямейна-шлюбным крызісам, што ахапіў сацыяльную эліту ўсёй Еўропы ў галантнае ХVІІІ стагоддзе. Гэта быў час пачуццёвага геданізму, калі, паводле трапнага выразу Э. Фукса, «цнатлівасць, сціпласць, вернасць, як і іншыя маральныя прынцыпы, лічыліся перажыткам». Стала добрым тонам мець каханага ці каханку. Сціпласць высмейвалася. Пазашлюбныя сувязі падкрэслена афішавалі. Усё больш шляхціцаў-сужэнцаў жылі «ў сепарацыі». Муж шукаў уцехі на фальварку, сярод прыгонных маладзіц, а жонка – сярод рэзідэнтаў і слуг.

У гэты час удзельнікі гродзенскіх баляў пасля танцаў з амаль аголенымі жанчынамі знікалі ў спецыяльныя наёмныя пакоі або карэты. Брат караля Станіслава Аўгуста К. Панятоўскі вазіў у карэце артыстку тэатра Юзэфку ў касцюме Евы. Князь Іеранім Радзівіл меў тры афіцыйныя жонкі – Тэрэзу Сапегу, Магдалену Чапскую і Анжаліку Менчынскую. Стары рускі генерал І. Я. Ферзен падчас кватаравання ў Нясвіжы меў трох каханак з мясцовай шляхты. Губернатар Магілёўскага намесніцтва П. Б. Пасек адкрыта жыў з каханкай М. Салтыковай. Князь І. Р. Гарчакоў у сваёй рагачоўскай рэзідэнцыі саджаў абедаць разам з гасцямі каханку – прыгонную дзеўку Парашу.



Дунін-Марцінкевіч выкраў 15-гадовую дзяўчыну

Спецыфічны менталітэт беларускай шляхты не заўсёды ўкладаўся ў рэчышча сямейна-шлюбнай традыцыі і заканадаўства. В. Дунін-Марцінкевіч, працуючы ў сярэдзіне 1830-х гг. у Вільні сакратаром ссуднай канторы, закахаўся і выкраў 15-гадовую дачку гаспадара, пасля чаго патаемна абвянчаўся з ёю. 

18-гадовы канцылярыст упраўлення маёмасцю Радзівілаў у Нясвіжы У. Сыракомля ў 1840 г. закахаўся ў 13-гадовую пляменніцу свайго начальніка і праз некалькі гадоў ажаніўся з ёю. Яго наступнае каханне да жонкі А. Кіркора, акторкі Г. Маеўскай, прывяло да сепарацыі апошніх. Спадкаемніца старажытнага беларускага роду Корвін-Крукоўскіх, першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі С. Кавалеўская, каб насуперак бацькоўскай забароне паступіць у Гейдэльбергскі ўніверсітэт, у 1868 г. пайшла на фіктыўны шлюб са знаёмым нігілістам.

Як частку дзяржаўнай палітыкі трэба разглядаць спробы скарыстаць на практыцы вынікі еўгенічных даследаванняў, якія ў рамках сацыяльнай гігіены актыўна развіваліся ў СССР у 1920-я гг. У жніўні 1923 г. Наркамат аховы здароўя БССР распрацаваў пастанову, адпаведна якой асобы, што збіраліся пабрацца шлюбам, былі павінны абмяняцца пасведчаннямі аб стане здароўя, у прыватнасці аб наяўнасці ў іх псіхічных, венерычных і іншых захворванняў, што маглі перадацца нашчадкам.

Напрыканцы 1920-х у Менску з’явіліся нудысты

Між тым мінскія барацьбіты з сорамам кінулі выклік грамадскай маралі яшчэ ў чэрвені 1921 г., калі ў найбольш люднай частцы гарадскога сада наладзілі імправізаваную купальню. «Дзясяткі грамадзян бесцырымонна распранаюцца ледзь не на алеі саду і гэтак жа бесцырымонна, ніколькі не саромеючыся, боўтаюцца ў Свіслачы. І на гэты прыкры факт ніхто не звяртае ўвагі, быццам бы ўсё апісанае ў парадку рэчаў...» – распавядала чытачам газета «Звязда».

Але найбольш ашаламляльнае для традыцыйнага беларускага грамадства відовішча падрыхтавалі віцебскія прыхільнікі таварыства «Далоў сорам!». Змагаючыся з сорамам як буржуазным забабонам, сябры таварыства не апраналі адзення не толькі на пляжы альбо ў хаце, але і шпацыравалі аголенымі па гарадскіх вуліцах. Так, адным ліпеньскім днём 1928 г. жыхары мястэчка Яновічы Віцебскай акругі былі вельмі здзіўлены, убачыўшы чатырох камсамольцаў і чатырох камсамолак, якія пасля антырэлігійнай вечарыны выправіліся на шпацыр па вуліцах цалкам аголеныя.

Публічная дэманстрацыя аголенага цела стала аб’ектам сатыры ў рамане А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя». Падчас спектакля «Пратарчака жыцця», які даваў арганізаваны галоўным героем раённы вандроўны тэатр, артыстка-аматар Саша-Доша выходзіла на сцэну голай да пояса. «У яе была прыгожая лісіная шкурка ніжэй пояса, а на грудзёх бліскучыя, па спецыяльна зробленым заказе бляшачкі, прыгожа выпукляючыя яе дзявочыя грудзі... Уся публіка была вельмі шакіравана, пабачыўшы нашы голыя “лыткі, ляшкі, грудзі і дзіўныя рухі”».


Як абыходзіліся з прастытуткамі ў БССР

Адразу ж пасля абвяшчэння БССР ва ўмовах афіцыйнай забароны прастытуцыі ўтрымліваць бардэлі стала небяспечна. Таму аказанне снксуальных паслуг хутка перайшло на кватэры прастытутак альбо кліентаў, у гасцініцы, лазні, паркі і інш. Забароненая прастытуцыя пачала маскіравацца пад легальныя віды дзейнасці. Увядзенне ў 1918 г. усеагульнай працоўнай павіннасці, а таксама грамадскае асуджэнне прывялі да паступовага ператварэння гандлю жаночым целам у галіну ценявой эканомікі, якая кантралявалася сутэнёрамі. Пры гэтым адбылося рэзкае скарачэнне колькасці прафесійных жрыц кахання пры адначасовым павелічэнні колькасці аматарак, у тым ліку непаўналетніх. 

Вось як гэту з’яву характарызавала ў 1920 г. А. М. Калантай: «У сучасны пераходны перыяд ад капіталізму да камунізму прастытуцыя не толькі не памяншаецца, але нават пашыраецца, набываючы іншыя формы. Змяншаецца колькасць прафесійных прастытутак, але пад уплывам шэрагу неспрыяльных эканамічных умоў, выкліканых агульнай неналаджанасцю гаспадаркі, узрастае колькасць работніц, служачых, савецкіх паннаў, сяляняк, якія падпрацоўваюць прастытуцыяй, гэта значыць прастытуцыя распаўсюджваецца як падсобны промысел».

Падобная сітуацыя не змянілася на працягу ўсяго дзесяцігоддзя. Так, у 1928 г. у размовах з актывісткамі жанаддзела работніцы віцебскай фабрыкі «Дзвіна» не хавалі таго, што ў сувязі з малымі заробкамі (25–30 рублёў у месяц) вымушаны падпрацоўваць прастытуткамі. Пра вялікія памеры аматарскай прастытуцыі ўскосна сведчаць наступныя радкі са справаздачы віцебскага жанаддзела: «Выявіць памеры схаванай прастытуцыі цяжка. Звычайна пра тых, хто ёю займаецца пасля працы, кажуць, што яна, маўляў, бадзяецца з мужчынамі».

У буйных беларускіх гарадах на працягу 1920-х гг. захоўвалася класічная трохузроўневая іерархія прастытутак. На ніжэйшай прыступцы знаходзіліся вулічныя жанчыны, якіх кантралявалі сутэнёры і адбіралі ў іх большую частку заробку. Гэту найбольш шматлікую катэгорыю прастытутак у гарадах БССР утваралі вясковыя дзяўчыны, якія пасля «першага падзення» былі вымушаны сыходзіць з роднай вёскі без матэрыяльных сродкаў, часта з дзіцем на руках. Другую, сярэднюю, прыступку займалі жанчыны, якія працавалі ў падпольных бардэлях і таксама да паловы сваіх «ганарараў» аддавалі гаспадару таямнічага лупанарыя. Нарэшце, верхнюю прыступку іерархіі займалі «савецкія панны» – маладыя, прывабныя, ідэалагічна не абцяжараныя сакратаркі, швачкі, эстрадныя артысткі, якія маглі не толькі задаволіць фізіялагічныя запатрабаванні мужчын, але і дапамагчы ім добра правесці час. 

Урачы мінскага венералагічнага дыспансера на падставе праведзенага сацыялагічнага даследавання прастытутак, што праходзілі лячэнне ў 1926 г., прапанавалі наступны сацыялагічны партрэт. Іх ўзрост вагаўся ад 18 да 30 гадоў, але палавое жыццё пачыналася значна раней. 50 % з апытаных ідэнтыфікавалі сябе як беларускі, 27,8 % – як яўрэйкі, 5,2 % – як полькі, 5,2 % – як рускія, 11,8 % – як прадстаўніцы іншых нацыянальнасцей. Ва ўмовах жыллёвага крызісу месцам працы большасці мінскіх прастытутак з’яўлялася пераважна вуліца альбо парк, пад’езд, лесвіца.

Падобныя ж умовы працы былі ў акруговых цэнтрах. У канцы 1927 г. карэспандэнт газеты «Палеская праўда» з непакоем пісаў: «Гомель у сэнсе прастытуцыі небяспечны. Барацьбы з ёй ніякай няма. Да сённяшняга дня тут нават няма савета па барацьбе з прастытуцыяй. Няма працоўнага прафілакторыя. Тайная прастытуцыя буяе ў Гомелі ваўсю. Канешне, усё гэта прастытуткі-адзіночкі».


Перепечатка материалов возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото: buy-forum.ru.

01.08.2017
History  
 
4
0
КОММЕНТАРИИ
ava
Комментарий со ссылкой ожидает проверки модератора.
ОТВЕТИТЬ
свободу попугаям 01-08-2017, 13:55
+2 2 0
Так король или брат короля... ситидог, да, научитесь уже вычитку нормально делать, а не тяп ляп, лишь бы быстрее
ОТВЕТИТЬ
СветДалекихПланет 01-08-2017, 14:12
+1 1 0
Смысл топором вырубать будто.
ОТВЕТИТЬ
Смех в зале! Какая советчина на нашей территории в 1917-1929? Вагонами Мир и Несвиж и прочее наше наследие на восток к псевдобратам началаи вывозить только в 1939
ОТВЕТИТЬ
ava
Набыць можна тут - januskevic.by/catalog/historia/3635/
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY