Мінчукі на Свяце роднай мовы: “Гэту вышыванку я заказала ў Кітаі”

23.02.2015
Человечество   Интересное  
 
16

Мінчукі на Свяце роднай мовы: “Гэту вышыванку я заказала ў Кітаі”

#нашамова
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. схадзіў на мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню, і даведаўся, як размаўляе, дзе апранаецца і як забаўляецца беларускамоўная частка Мінска.
0

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. схадзіў на мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню, і даведаўся, як размаўляе, дзе апранаецца і як забаўляецца беларускамоўная частка Мінска.

 

СПАДАРЫНЯ АЛЕНА

Гэту жанчыну ў каларытным народным строі складана было не заўважыць. На фоне астатніх гасцей яна прыцягвала ўвагу і сваім знешнім выглядам, і узростам, і актыўным удзелам у праграме мерапрыемства. Нягледзячы на гады, спадарыня Алена наракае: ладзяцца такія святы не так часта, як ёй хацелася б.

Размаўляць па-беларуску жанчына пачала яшчэ ў 1989 годзе. З тых часоў яна трапляла ў розныя сітуацыі, але ні разу не пашкадавала пра сваё рашэнне.

– На самой справе, гэта не так проста – усюды і заўсёды размаўляць па-беларуску. Часам гэта можа выклікаць такую рэакцыю, што і казаць страшна. Напрыклад, аднойчы мяне не бралі на працу і ў адкрытую казалі: “Ты ж не радыё, я цябе не выключу. Будзеш тут лапатаць. Раней, яшчэ ў часы савецкай улады, па-беларуску размаўлялі ў асноўным у вёсках, а ў горадзе – па-руску. Але тады не было такога падзелу і нават такіх паняццяў, як “Я размаўляю па-руску” ці “Я размаўляю па-беларуску”. Гэта называлася “па-тутэйшаму” і “па-гарадскому”. 

Касцюм спадарыні Алены хутчэй святочны, але яна можа і ў звычайны дзень выехаць у ім у горад. Як правіла, людзі звяртаюць увагу, а ў транспарце часам цікавяцца: “З якога вы ансамбля?”

– Калі ў Мінску быў чэмпіянат, я ішла па горадзе ў гэтым касцюме, міма праходзілі два хлопцы-замежнікі. Адзін з іх спытаў у другога, што гэта ў мяне за строй. Другі адказаў, што нацыянальны беларускі касцюм. На што першы вельмі здзівіўся: “У іх яшчэ і касцюмы ёсць?” З аднаго боку, сітуацыя смешная, з другога – даволі паказальная.

 

АЛЯКСАНДР І ЕЛІСЕЙ

У гэтай сям'і мама размаўляе з дзецьмі па-руску, тата – па-беларуску. На пытанне, чаму была выбрана такая мадэль зносін, Аляксандр адказвае проста: “Для іх асабістага развіцця”. Вядома, калі дзеці падрастуць, ім больш спатрэбіцца веданне, напрыклад, англійскай мовы. Але гэта будзе іх уласны выбар.

У паўсядзённым жыцці Аляксандр не заўсёды размаўляе па-беларуску. Ён лічыць, што трэба арыентавацца па сітуацыі. Напрыклад, калі суразмоўца звяртаецца да цябе па-руску, то і адказваць варта на гэтай жа мове, каб не ўзнікала нейкіх складанасцяў і неразумення ў зносінах: “Мова – асабісты выбар кожнага чалавека, і сваё меркаванне лепш не навязваць. Ні да чаго добрага гэта ўсё роўна не прывядзе”. Па-беларуску Аляксандр размаўляе, як правіла, толькі ў асяродку пэўных людзей: на бацькоўскіх сходах у школе сына, з сябрамі, на мерапрыемствах тыпу Свята роднай мовы.

Такую прыгожую вышыванку Аляксандру падарыла на дзень народзінаў жонка. Яна сама яе зрабіла разам з цешчай. Але мужчына прызнае, што кожны дзень у такой кашулі не паходзіш. Калі прыглядзецца, можна заўважыць, што на кашулі вышыты чатыры фігуркі. “Гэта я, мая жонка і двое дзяцей. Але час ужо мяняць кашульку: дзяцей у нас ужо трое” (усміхаецца).

 

ГЭНІК

Калі мы падышлі да спадара і звярнуліся па-руску, ён шчыра адказаў: “Я з радасцю адкажу на ўсе вашы пытанні, толькі я не разумею, што вы кажаце”. 

На роднай мове Гэнік размаўляе 35 гадоў. Ён кажа, што беларусы любяць сваю мову, але выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці будуць хіба што пад прымусам. Варта ўлічваць, што і ступень прымусу можа быць розная. “Напрыклад, можна навязваць мову пад страхам смерці, а можна ўпасці ілбом у падлогу, цалаваць рукі-ногі і прасіць размаўляць па-беларуску. У другім выпадку чалавеку таксама стане не зусім камфортна і, хутчэй за ўсё, ён паддасца. Так што абодва гэтыя варыянты – розныя формы прымусу”, – разважае мужчына.

Гэнік кажа, што ўсе мы вольныя. Але наша воля заканчваецца там, дзе пачынаецца воля іншага чалавека. А вось дзе гэта – на кончыку нашага носа ці на адлегласці выцягнутай рукі – ніхто не ведае.

– У каго ні спытай на вуліцы, усе хочуць, каб беларусы размаўлялі па-беларуску. Але не ўсе разумеюць, што азначае фраза “Я хачу”. На самай справе, калі мы кажам: “Я хачу, каб беларусы размаўлялі па-беларуску”, мы спрабуем навязаць сваю волю. То бок людзі павінны рабіць тое, што я хачу. І гэтак ва ўсім, – кажа Гэнік. – І не кожны можа прызнаць, што гэта сапраўды так.

Сам мужчына заўсёды размаўляе на роднай мове, імкнецца любымі спосабамі выцягнуць з суразмоўцы хаця б адно беларускае слоўца. “А калі хто-небудзь будзе крыўдзіць маю мову, я яму пакажу!” – усміхаецца Гэнік і паказвае кулак.

Доўгія валасы мужчына носіць, бо так падабаецца яго жонцы. А вышыванка ў яго, як ні дзіўна, з Амерыкі. Там жыве знаёмая, якая сама шые такія кашулі і дасылае ў Беларусь сябрам і знаёмым.

 

ЗМІЦЕР І ІНА

Іна пераехала ў Мінск з Украіны. “Мне падабаецца беларуская мова, калі вывучала яе, узнікалі некаторыя складанасці, бо ўкраінская і беларуская вельмі падобныя, некаторыя словы часта блыталіся. Але гэта справа практыкі”, – распавядае дзяўчына.

Зміцер – муж Іны – беларус. Пастаянна размаўляць па-беларуску ён пачаў больш за пяць гадоў таму. “Да таго, каб перайсці на родную мову, трэба дарасці, – лічыць хлопец. – Калі пачынаеш усведамляць сябе як асоба, такі пераход адбываецца натуральным чынам”.

Што тычыцца асабіста яго, то ўсё пачалося з чытання вялікай колькасці беларускай літаратуры. І ў адзін цудоўны дзень хлопец зразумеў, што хоча пастаянна размаўляць на роднай мове. Спачатку сябры і родныя не ўспрымалі гэта сур'ёзна, часам жартавалі. Але праз некалькі месяцаў усе прывыклі і перасталі звяртаць увагу. “Мой начальнік нават рады, што я размаўляю на роднай мове: маўляў, у яго ніколі не было такіх супрацоўнікаў”, – усміхаецца Зміцер.

Пара пастаянна наведвае мерапрыемствы, але кажа, што Мінску вельмі не хапае, напрыклад, беларускамоўнага кінатэатра. “У Мінску 20 кінатэатраў, і ніводзін не паказвае фільмы з беларускім перакладам. Гэта не патрабуе вялікіх матэрыяльных выдаткаў. Тым больш ёсць людзі, гатовыя рабіць пераклады за свой кошт”, – дзеліцца хлопец.

Вопратку муж з жонкай купляюць у звычайных крамах або заказваюць праз інтэрнэт. Напрыклад, на дзяўчыне кофта, якую яна выпадкова ўбачыла на кітайскім сайце.

 

ВІТАЛЬ

Віталь не размаўляе кожны дзень па-беларуску, але вельмі любіць родную мову. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой, і за гэты час патрыятычныя пачуцці ў мужчыны абвастрыліся. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён стаў рэгулярна наведваць мерапрыемствы кшталту Свята роднай мовы і Дня вышыванкі. Дарэчы, на апошнім ён і купіў свой гальштук.

– Гэта вельмі стыльная і прыгожая рэч, я з задавальненнем нашу яе не толькі на тэматычныя святы, але і на мерапрыемствы, не звязаныя з беларускай культурай. Кожны дзень яго не апранеш, таму што выглядае ён даволі святочна. А на нейкія мерапрыемствы – вельмі нядрэнна. І людзям падабаецца, – дзеліцца Віталь.

За мяжой Віталь сутыкаўся з тым, што людзі не ведаюць пра Беларусь і нярэдка лічаць яе часткай Расіі: “Для мяне было прынцыпова растлумачыць людзям, што такое Беларусь. Хаця многім, я ведаю, прасцей адмахнуцца і не ўступаць у дыскусіі на гэты конт”. 

Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фота: buy-forum.ru.

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
23.02.2015
Человечество   Интересное  
 
16
0
КОММЕНТАРИИ
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
Александр 23-02-2015, 12:19
+47 59 12
Гэнік мне не вельмі спадабаўся. Робіць выгляд, што не ведае рускай мовы. Няма чым ганарыцца, калі так. Калі ты прынцыпова размаўляеш па-беларуску з усімі, то размаўляй. Навошта ж казаць, што па-руску не разумееш? Твой суразмоўца і так пяройдзе на беларускую, калі добра яе ведае. А не, будзе перапытваць незнаёмыя словы. Хаця, каму я гэта кажу?
ОТВЕТИТЬ
Юрка Козак 23-02-2015, 15:57
+6 13 7
"Твой суразмоўца і так пяройдзе на беларускую, калі добра яе ведае"
гэта - няпраўда
ОТВЕТИТЬ
Александр 24-02-2015, 00:39
+1 2 1
Добра, не ўсе пяройдуць. Вы, як бачна, не.
ОТВЕТИТЬ
не заказала, а замовiла
ОТВЕТИТЬ
Несцераў 15-08-2015, 13:50
0 0 0
замаўляць, замовіць што, каго — заговаривать, заговорить // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
ОТВЕТИТЬ
Новый тренд. Пойду поем
ОТВЕТИТЬ
ava
Подскажите, где купить галстук вязаный с вышиванкой!?
ОТВЕТИТЬ
Bora Harbaczeuski 23-02-2015, 21:02
+4 4 0
vk.com/etnomanufaktura можна набыць такі ж гальштук
ОТВЕТИТЬ
Вялiкi вам дзякуй, рэдакцыя, што вярнулi слова мiнчукi. Бо минчяне, пагадзiцеся, нешта не тое. Яшчэ раз дзяк:)
ОТВЕТИТЬ
и минчучки
ОТВЕТИТЬ
ava
я тоже заказала такую кофту с АлиЭкспресс)) жду)
ОТВЕТИТЬ
Agent_Provocateur 23-02-2015, 13:57
+11 12 1
Видела эту толстовку в одном из обзоров товаров с Али, была в шоке, что китайцы даже тут впереди планеты всей) только боюсь, что после освещения в прессе, эта кофта будет у "жука и жабы" - в общем чуть ли не у каждого)
ОТВЕТИТЬ
ava
У Гэника оппозиция головы. Наверное, тяжко ему живётся с языковым барьером, в родной стране, за 35 лет не выучил русский.
ОТВЕТИТЬ
Екатерина 23-02-2015, 15:58
Теперь понятно, где будут тусоваться ипэшники со Жданович - будут продавать модные аксессуары для настоящих патриотов. Уже вижу на фото китайские чашки, значки, майки и т.д. Just business)
ОТВЕТИТЬ
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
Оксана 23-02-2015, 18:45
+16 16 0
Беларускамоўныя - гэта грамадзяне рэспублiкi Беларусь, а таксама беларусы па нацыянальнасцi. Цi тыя, што далучаюць сябе да гэтай суполкi. Канешне, цяжка прызнаць цэлы народ, калi вы i па-руску не вельмi так.
ОТВЕТИТЬ
Этот комментарий был скрыт, так как не соответствует правилам комментирования. См. п. 2.
ОТВЕТИТЬ
Сяргей 23-02-2015, 23:15
+13 14 1
дзякуй рэдакцыі за такі выдатны артыкул! Хацелася б чытаць больш актуальнасцей накшталт такіх на беларускай мове
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY