Захаванне/рэстаўрацыя ў Беларусі (16+)

18.04 | 16.00

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: .

2

Штогод па ўсім свеце ў другой палове красавіка Міжнародны Камітэт па Помніках і Памятных Мясцінах (ICOMOS) ладзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню помнікаў і памятных мясцін. Сёлета яны аб'яднаныя агульнай тэмай "Спадчына дзеля пакаленняў". 

Беларускі камітэт ICOMOS арганізуе круглы стол «Захаванне і рэстаўрацыя ў Беларусі: Новае пакаленне ўздымае галаву». Яго мэта – даць голас маладым прафесіяналам, якія працуюць са спадчынай, зрабіць своеасаблівы партрэт новага пакалення – тых, ад каго ўжо ў недалёкай будучыні будзе залежыць прыняцце рашэнняў аб лёсе нашых помнікаў і гістарычных гарадоў. 

У круглым стале прымуць удзел носьбіты розных прафесійных ідэнтычнасцяў: рэстаўратары, дызайнеры, даследчыкі, культурныя менеджэры і тыя, хто працуе ў сферы турызма. Мы збіраемся агучыць уласнае разуменне сітуацыі ды падзяліцца персанальнымі гісторыямі. Нягледзячы на тое, што асноўны фокус увагі на круглым стале накіраваны на маладых, у ім прымуць удзел і тыя, чый вопыт працы са спадчынай вымярацецца некалькімі дзесяцігоддзямі.

общество
культура
город