Сакавіцкія сустрэчы (16+)

20.04 - 21.04
Дедлайн: 15.04

ВХОД: бесплатно.

СПРАВКИ: .

РЕГИСТРАЦИЯ: .

10

Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 — гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў. 

Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны. 

У праграме Форума вас чакаюць: 

дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi; 

лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады; 

бясплатныя трэнінгі і майстар-класы; 

адукацыйныя гульні; 

выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў; 

новыя знаёмствы і кантакты. 

Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актывізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш. 

Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць да 15красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах «Алеі ініцыятываў». 

Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах! 

Вазьміце ўдзел у найбуйнейшым форуме актыўных людзей, грамадскіх арганізацый і ініцыятываў!

образование
культура
общество